Дзень гораду ў Горадні прайшоў адначасна з Сырным фэстам.
Дзень гораду, прызначаны на 17 верасня, прайшоў у Горадні з размахам: ад урачыстых богаслужэнняў зранку да пампезных маршаў і фестывалю сыру ўдзень. Увесь цэнтр гораду ператварыўся ў расцягнуты па вузкіх вулачках кірмаш народных майстроў ды пляцоўкі для выступаў музычных калектываў.
Вуліцу Замкавую на дзень зрабілі пешаходнай: на ёй ініцыятыва «ВелаГродна» правяла заезды на самакатах ды роварах для самых маленькіх. Каб дзецям не было цесна і ніхто з нікім не сутыкнуўся, заезды прайшлі ў некалькі этапаў – пераможцаў на фінішы сустракалі задаволеныя бацькі і родныя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”286740″ img_size=”large”][vc_column_text]Малыя раварысты ў Горадні[/vc_column_text][vc_single_image image=”286780″ img_size=”large”][vc_column_text]Нехта рабіў сабе здымкі на памяць разам з сякерай
[/vc_column_text][vc_column_text]
Насупраць Моладзевага цэнтру адкрылі дзве памятныя пліты, прысвечаныя ролі кінематографу ў гісторыі гораду. Варта згадаць, што яшчэ за савецкім часам у горадзе здымалі культавыя для Савецкага Саюзу фільмы: «Мяне завуць Арлекіна», «Наш чалавек у Сан-Рэма», «Белыя Росы» і інш. Бясплатныя паказы гэтых стужак прайшлі ў гарадскіх кінатэатрах.
На Савецкай плошчы можна было пакаштаваць сыр розных гатункаў, а таксама ўбачыць сырныя кампазіцыі. Напрыклад, Каложскую царкву, манумент з танкам або свечкі з лічбамі 888, зробленыя з сыру. У якасці забавы ахвочыя маглі пацягаць штангу з навешанымі на яе сырнымі «блінамі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”286744″ img_size=”large”][vc_column_text]Сырная Каложа[/vc_column_text][vc_single_image image=”286736″ img_size=”large”][vc_column_text]Штанга з сырнымі «блінамі»[/vc_column_text][vc_column_text]
У гісторыкаў, аднак, сённяшняе святкаванне выклікае шэраг пытанняў. Пачынаючы ад неадназначнасці абранай даты – 17 верасня – калі Заходняя Беларусь была гвалтоўна далучаная да СССР, і заканчваючы самой датай заснавання гораду.
Адзін з найстарэйшых гарадзенскіх краязнаўцаў Алесь Госцеў лічыць сапраўднай датай першай згадкі пра горад у дакументах не 1128, а 1127 год:
«Цяпер да гэтага стаўлюся ўжо спакойна, не так радыкальна, – тлумачыць спадар Госцеў. – Але я асабіста буду святкаваць у наступным годзе ўжо 890-годдзе Горадні. Паводле Лаўрэнцеўскага летапісу, гарадзенскі князь упершыню згадваецца ў 1127-ым, а ў Іпацьеўскім – у 1128-м».[/vc_column_text][vc_single_image image=”286800″ img_size=”large”][vc_column_text]Гарадзенскі краязнаўца Алесь Госцеў[/vc_column_text][vc_column_text]Усе здымкі:
[/vc_column_text][vc_column_text]Раней гісторыкі выкарыстоўвалі дзве даты, але гарадскія ўлады спыніліся чамусьці на адной – больш позняй. На думку Госцева, горад маглі «амаладзіць» за часамі СССР, каб дагадзіць Маскве, заснаванай у 1147-ым годзе, маўляў, каб Горадня была старэйшая за сталіцу «імперыі» не на 20, а на 19 год.
АК, belsat.eu