Польшча–Расея: на стадыёне і па-за ім


Нічыйны вынік на стадыёне, і пагромы ды гвалт па-за ім. Учорашні матч на “Еўра” паміж Польшчаю ды Расеяй прывёў да сутыкненняў заўзятараў ды, як дагэтуль, найбольш маштабных дзеянняў паліцыі. Хто ж быў завадатарам неспартовых паводзінаў?

Радасць ад забітага голу. Такія хвіліны ўчора перажылі лагеры заўзятараў і Польшчы, і Расеі. Але не толькі пазітыўныя эмоцыі ад набраных пунктаў спадарожнічалі фанам камандаў. Упершыню за сёлетняе “Еўра” вынік матчу мусіў адысці на другі план.

ПОЛЬСКІ ЗАЎЗЯТАР:
“Сутыкненні перад стадыёнам трошкі сапсавалі атмасферу перад матчам, але астатняе то было супер!”

Не для ўсіх. Напрыклад, некаторым расейскім заўзятарам не пашчасціла ўжо пасля матчу. Калі дадаць да гэтага падзеі перад гульнёю – выходзіць статыстыка, што слаба вяжацца з адным са слоганаў УЕФА: “павага”.{movie}Польшча–Расея- на стадыёне і па-за ім |right|4755{/movie}

Больш за дваццаць пацярпелых і 184 затрыманыя, пераважная бальшыня з якіх – польскія псеўдазаўзятары.

ЯЦЭК ЦІХОЦКІ, МІНІСТР УНУТРАНЫХ СПРАВАЎ ПОЛЬШЧЫ:
“Гэтых асобаў у пільным парадку, да пятніцы, пакараюць. Хочам, каб нашыя захады былі дзейсныя, і такія выпадкі не паўтарыліся”.

Мясцовыя журналісты ж прызнаюць: да стварэння “неспартовай” атмасферы вакол матчу прыклалі руку і польскія СМІ. Пры руціннай танальнасці расейскіх медыяў, у Варшаве рыхтаваліся да “бітвы”.

ПЁТР ХЭНЦІНЬСКІ, ПОЛЬСКАЕ ГРАМАДСКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ:
“І сапраўды, асноўныя таблоіды напярэдадні матчу ўжывалі фактычна рыторыку вайны. Хоць я не думаю, што футбольныя хуліганы, якія нападалі на расейцаў, наагул чытаюць газеты”.

Не падвялі тыя, на каго ўскладаліся найбольшыя надзеі – футбалісты, пры гэтым абедзвюх камандаў. У відовішчным матчы зборныя падзялялі міжсобку пункты.

РАСЕЙСКІЯ ЗАЎЗЯТАРЫ:
“Усе зрабілі ўсё, што маглі. Усе перамаглі, і расейцы, і палякі. Кожны гуляў у сваю гульню”.

Алесь Залеўскі, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў