У Нідэрландах прэзентаваны «Кот-верталёт»


Штогадовая выстава мастацтва ў Амстэрдаме фактычна прайшла пад знакам працы-перформансу мастака Барта Янсэна, які прадэманстраваў публіцы “каталёт”.

“Гэта Orvillocopter, першы кот у свеце, што лётае. Орвіл быў маім катом, паўгода таму яго збіў аўтамабіль. Мы былі вельмі засмучаныя і плакалі некалькі дзён, а потым я падумаў, што трэба ўшанаваць ягоную памяць і зрабіць так, каб ён лётаў”, – гаворыць Барт Янсэн.

Пасля таго, як ката збіў аўтамабіль, Барт Янсэн захаваў ягонае цела, а потым разам з канструктарам Ар’енам Бэлтманам ператварыў ката ў радыёкіраваны верталёт. Апарат можа лятаць цягам пяці хвілінаў, а потым акумулятар патрабуе наладавання.

Барт Янсэн гатовы прадаць свайго ката за 12 000 еўраў.

belsat.eu

Стужка навінаў