Лукашэнка хоча пабудаваць «самую прыгожую» АЭС


Пра што яшчэ размаўлялі Пуцін і Лукашэнка ў Заслаўі.

Беларусь – асаблівы партнёр Расеі, заявіў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 31 траўня ў рэзідэнцыі «Заслаўе». «Гэта мая першая паездка за межы Расіі пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта. Гэта натуральна. Беларусь – не проста наш блізкі, але асаблівы партнёр», – цытуе расейскага кіраўніка дзяржаўнае інфармагенцтва «БелТА».

«Вы нас падтрымалі ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Гэта высокія тэхналогіі, нам трэба актывізавацца і пабудаваць самую сучасную, самую лепшую, самую прыгожую станцыю ў свеце», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

{movie}Лукашэнка хоча пабудаваць «самую прыгожую» АЭС|right|4542{/movie}

«Мы прынялі рашэнне аб выдзяленні трэцяй траншы крэдыту і пачнём перамовы пра выдзяленне чацвёртай», – паведаміў Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падзякаваў Пуціну за візіт. «Гэты візіт важнейшы за шмат якія эканамічныя дамоўленасці Беларусі і Расеі, а таксама з іншымі дзяржавамі. Гэта сігнал да таго, што ў нас вялікая будучыня», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

belsat.eu

Стужка навінаў