Кім Чэн Ун даў важныя ўказанні працаўнікам заапарку


Дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі паказала сюжэт пра візіт Кім Чэн Уна ў заапарк. «Геній геніяў» (такі тытул мае кіраўнік дзяржавы) акрамя традыцыйнага строгага строю меў фетравы капялюш і шмат усміхаўся.

Паводле дзяржаўнага тэлебачання, падчас наведвання заапарку таварыш Кім Чэн Ун даў шэраг важных указанняў працаўнікам адносна кіравання і эксплуатацыі гэтага забаўляльнага аб’екту.

{movie}Кім Чэн Ун у заапарку|right|4450{/movie}

Дыктатар разглядаў сланоў, марскіх коцікаў і бабуінаў, а таксама праехаўся на прагулачным аўтобусе. Адметна, што акрамя некалькіх чыноўнікаў і вайскоўцаў іншых наведнікаў у заапарку падчас візіту Кім Чэн Уна не паказалі.

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што такімі сюжэтамі дзяржаўная прапаганда хоча дабіцца ўмацавання папулярнасці Кім Чэн Уна. Днямі па дзяржтэлебачанні паказалі візіт кіраўніка краіны на будоўлю.

belsat.eu

Стужка навінаў