«Буранаўскія бабулі» – у фінале


Старасць – не радасць? Глупства! Даказалі расейскія “Буранаўскія бабулі” на ўчорашнім паўфінале “Еўрабачання”. Як і чакалася, яны выйшлі ў фінал.

Па выніку ўчорашняга адбору спаборнічаць за перамогу на “Еўрабачанні” будуць таксама Румынія, Ісландыя, Грэцыя, Албанія, Кіпр, Данія, Вугоршчына, Малдова ды Ірландыя. Хто будзе з імі супернічаць, вызначыцца ўжо заўтра, на наступным паўфінале. У ім, сярод іншых, будуць удзельнічаць беларускі гурт “Litesound ” і ўкраінская спявачка Гайтана.

У суботнім фінале без конкурсу возьмуць удзел прадстаўнікі так званай вялікай пяцёркі (гэта Францыя, Нямеччына, Італія, Іспанія ды Англія) і прадстаўнік краіны – арганізатара сёлетняга “Еўрабачання” – Азербайджану.

belsat.eu

Стужка навінаў