«Еўрабачанне» стартавала


Агляд падзеяў культуры за 21.05.2012

У сонечным Баку прайшло адкрыццё “Еўрабачання”. Калі верыць букмекерам, найвышэйшыя шанцы на перамогу ў конкурсе маюць расейскія “Буранаўскія бабулі”. Бабулі, самай старэйшай з якіх 76 гадоў, выступяць з песняю “Party for Everybody” – тэкст якой часткова на ўдмурцкай, часткова на ангельскай мове. Яшчэ адна фаварытка конкурсу – шведка Ларын з песняю “Эйфарыя”. Яна выступіць у другім паўфінале “Еўрабачання”, як і беларускі гурт “Litesound”.
Першы паўфінал конкурсу пройдзе ўжо заўтра. Лагатыпам конкурсу сёлета сталася вогненная кветка, а дэвізам – «Light your fire»- запалі свой агонь.

***

Фестываль агню прайшоў у гэтыя выходныя на менскім стадыёне «Трактар». На ім выступілі найлепшыя майстры з Беларусі, Расеі, Украіны, Вугоршчыны і Літвы. Уладары агню бавілі публіку, выпісваючы ў паветры самыя неймаверныя ўзоры. Такое майстэрства патрабуе сталых трэніровак і цягі да экстрыму. Вогненнае мастацтва суправаджалася і музычным – майстры полымя выступалі пад музыку гуртоў «БезПанікі» і «Драм Экстазі».

belsat.eu
https://youtu.be/JvzyjMIuMRs
https://youtu.be/s0mC7W2C2dQ

Глядзі таксама
Каментары