У Лівіі судзяць беларусаў, якія супрацоўнічалі з Кадафі


Наступнае пасяджэнне ў справе расейцаў, украінцаў і беларусаў, абвінавачаных лівійскімі ўладамі ў хаўрусніцтве з рэжымам былога лідара краіны, прызначанае на 4 чэрвеня.

Пра гэта заявіў кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Расеі ў Трыпалі Ілля Самонін, перадае “Интерфакс-Запад”. Ён адзначыў, што на пасяджэнні суда, якое прайшло ў панядзелак, прысутнічалі прадстаўнікі расейскага, украінскага і беларускага пасольстваў.

“На сённяшнім пасяджэнні выступіў бок абароны і бок абвінавачання. Абвінавачанне нашым грамадзянам засталося ранейшае – дапамога ў супрацы з ранейшым рэжымам”, – распавёў Самонін пра расейскіх падсудных.

27 жніўня 2011 г. лівійскі паўстанцкі батальён затрымаў 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе выставілі абвінавачанне – рамонт ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі дзеля “знішчэння лівійскага народу”.

3 верасня дзякуючы намаганням расейскай амбасады ў Трыпалі групу вызвалілі, аднак 6 верасня зноў затрымалі, каб высветліць, ці сапраўды яе ўдзельнікі аднаўлялі тэхніку, якая была на ўзбраенні былога лівійскага лідара.

“Белсат” папрасіў пракаментаваць сітуацыю журналіста і заснавальніка “Свабоднага тэатру” Мікалая Халезіна, які летась паведамляў падрабязнасці затрымання.

belsat.eu

Стужка навінаў