Ноч музеяў у Менску: з 2012-га ў 1812-ы


Нацыянальны гістарычны музей у Менску далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў–2012” і пагрузіў наведнікаў у атмасферу 1812 года.

У зале, прысвечанай вайне з Напалеонам, быў выстаўлены нават картачны стол, дзе любы ахвотны мог згуляць у картачныя гульні XIX стагоддзя і адчуць сябе сталым наведнікам свецкіх салонаў тых часоў.

Ва ўнутраным дворыку музею размясціўся сапраўдны ваенны лагер часоў кампаніі 1812 года, дзе наведнікі маглі азнаёміцца з жаўнерскім побытам тых часоў і даведацца, як бавілі час у перапынках паміж баямі.

“Я прэзентую Менскі пяхотны полк, створаны ў 1806 годзе на ўказ Аляксандра Першага. Чым праславіўся? Першая кампаніяй – вайна са Швецыяй, потым, зразумела, 1812 год. Найбольш знакамітая была расейска-турэцкая вайна 1878–1879 гадоў. У мяне форма 1812 года, яна чымсьці падобная на сучасны беларускі сцяг”, – расказаў жаўнер Васіль.

belsat.eu
https://youtu.be/bmgnCk-ZLGA

Глядзі таксама
Каментары