Колькі словаў у беларусаў?


Агляд падзеяў культуры за 17.05.12

12 гадоў працы, 223 тысячы словаў – адзін слоўнік. Днямі пабачыў свет найбольшы на сёння збор беларускіх словаў. Яго ўкладальнік – камп’ютарнік Хведар Піскуноў, упэўнены, што над беларускаю лексікаю – яшчэ працаваць і працаваць.

ХВЕДАР ПІСКУНОЎ , УКЛАДАЛЬНІК СЛОЎНІКУ:
«Ёсць сферы, якія, відаць, мала апрацаваныя ў лексеаграфічным сэнсе. Ёсць праблемы з прафесійнай лексікай, з спецыяльнай лексікай, якая на слыху.»
Падчас складання слоўніку спадар Піскуноў апрацоўваў творчасць пісьменнікаў пасляваеннага перыяду і сучасны перыядычны друк. У слоўнік ён уключыў і словы, што актыўна ўжываліся ў мінуўшчыне, але апошнім часам былі забытыя.

ХВЕДАР ПІСКУНОЎ , УКЛАДАЛЬНІК СЛОЎНІКУ:
«Мова нашая вельмі багатая, гэтае багацце немагчыма раскрыць у 1 слоўніку. Заўсёды будзе штосьці, што неахоплена, і трэба асазнаваць, што калі ў слоўніку слова няма, яго няма ў беларускай мове.»
І хоць што напісана пяром, не выйме і сякера, Хведар Піскуноў не спыняецца на дасягнутым і зазначае: лагічным працягам працы над папяровым слоўнікам будзе праца над электронным.
Як праходзіць кінафестываль у Канах, а таксама фільмы, што ўваходзяць у беларускі пракат – у аглядзе падзеяў культуры за 17 траўня.

belsat.eu

https://youtu.be/PqvUvh6g4EA

Глядзі таксама
Каментары