Спецназ паклаў усіх тварам на падлогу


“Гэта было як у галівудскім фільме пра тэрарыстаў. Гэта было вельмі нечакана, гэта быў шок”, – узгадвае ўчорашняе затрыманне ўдзельнікаў прагляду фільму “Апошні дыктатар Еўропы” ў Менску аператар Сяргей Краўчук. Ён меўся зрабіць сюжэт пра імпрэзу.

Прагляд фільму “Апошні дыктатар Еўропы” быў прызначаны на 19.30 у прыватным катэджы каля плошчы Бангалор у Менску. На 10-й хвіліне фільму людзі ў масках выламалі дзверы і ўварваліся ў памяшканне. Хлопцаў павалілі тварамі на падлогу, дзяўчатам загадалі стаць да сцяны. Спецназ зрабіў асабісты вобшук прысутных і даставіў у аддзяленне міліцыі Савецкага раёну Менску. Прычынаў нападу ніхто не тлумачыў, ніякіх афіцыйных дакументаў не афармлялі.

Арыштаваных на праглядзе фільму “Апошні дыктатар Еўропы” трымалі ў міліцэйскім пастарунку да поўначы. Міліцыянты сфатаграфавалі кожнага з нумарною таблічкаю і ўзялі адбіткі пальцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў