Расея: начная рэпетыцыя параду


У Маскве на Краснай плошчы прайшла рэпетыцыя параду, што мае адбыцца 9 траўня з нагоды перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас параду на Красную плошчу выедзе каля сотні баявых машынаў, у тым ліку гонар расейцаў – ракетныя комплексы “Искандер-М”, зенітныя сістэмы С-400 ды ракетныя комплексы “Бук-М2”. Гэтая тэхніка брала ўдзел і ў начной рэпетыцыі параду.

Агулам у рэпетыцыях ды самым парадзе возьмуць удзел каля сотні адзінак баявой тэхнікі, а даўжыня калоны перавысіць 1,5 км. На парад таксама запрошаныя каля 1500 ветэранаў.

belsat.eu

Стужка навінаў