Фігуранту справы аб масавых беспарадках Уладзіміру Яроменку далі сем дзён арышту.
Актывіст міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) 27 красавіка прыйшоў у суд Савецкага раёну Менску, каб падтрымаць сваіх паплечнікаў – Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх учора асудзілі за ўдзел у акцыі апазіцыі “Чарнобыльскі шлях” на 15 содняў адміністратыўнага арышту.
Міліцыянты затрымалі Яроменку перад будынкам суда. “Нібыта ён перад будынкам суда Савецкага раёну размахваў рукамі, лаяўся матам”, – сказала праваабаронца Наста Лойка.
Паводле справы аб масавых беспарадках Яроменка атрымаў тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але 13 жніўня 2011 г. яго вызвалілі на падставе ўказу кіраўніка дзяржавы аб памілаванні. За Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд.
belsat.eu