Апытанне: Ці ў беларускіх харчах ёсць радыяцыя?


Карэспандэнты «Белсату» распыталі жыхароў Пінску, ці забруджаныя харчы ды ці дастаткова ім інфармацыі пра радыяцыю ў афіцыйных медыях?

«Прэзідэнт кажа, усё ўжо чыста. Я ўпэўнены, што прадукты сталі чысцейшыя, але нейкі ўзровень забруджанасці ёсць», – гаворыць спадар. «Ніхто ніколі не ўпэўнены, ды ніхто і не спраўджвае», – упэўнены наступны суразмоўца. Яшчэ адзін мужчына перакананы, што айчынныя харчы чыстыя: «Давяраю нашым беларускім вытворцам».

Жанчыны да ежы ставяцца больш крытычна: «Не ўпэўненая, што ў тых прадуктах, якія я купляю і спажываю, няма радыяцыі», – разважае спадарыня. «Прадукты, канечне, утрымліваюць радыяцыю», – кажа наступная рэспандэнтка. Дзяўчаты, якія ў год аварыі на Чарнобыльскай АЭС мелі па чатыры гады, таксама не давяраюць айчынным харчам. «Усё, што ведаем пра радыяцыю, – толькі з інтэрнэту. Ні кніг, ні газетаў».

belsat.eu
https://youtu.be/tUbhZEaqcWY

Глядзі таксама
Каментары