Лукашэнка на суботніку будзе будаваць аквапарк з VIP-ложаю


Будаўніцтва пачалося ў 2010 г. непадалёк сталічнага праспекту Пераможцаў, на пляцоўцы, прылеглай да вадасховішча Дразды.

Сёння ў Беларусі – рэспубліканскі суботнік. Падрабязнасці ўдзелу ў ім Аляксандра Лукашэнкі паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Тэрыторыя аквапарку – больш за 37 га. Сума ў каштарысе падаецца ў цэнах 2006 г. – Br 158,3 млрд.

У аквапарку будзе басейн з вадаспадамі, фантанамі, гейзерамі, фарсункамі для масажу, а таксама сем асноўных горак розных узроўняў складанасці ды вышыні адхонаў. Самая экстрэмальная – 21 метр.

На верхняй тэрасе размесціцца хвалевы басейн з пляжам, дзіцячы басейн, “жабнік”, з гульнёвым мястэчкам, атракцыёны. На чацвёртым паверсе зробяць VIP-ложу з барнаю стойкаю, месцамі для адпачынку, фуршэтаў і танцаў. Тут можна будзе ладзіць пляжныя вечарыны. Гэтая частка будынку будзе працаваць як клуб: з забаўляльнаю праграмаю, выступамі музыкаў і артыстаў. Частка аквапарку размесціцца пад адкрытым небам.

За адзін дзень аб’ект змогуць наведаць: улетку – ад 3,5 тыс. да 4,4 тыс. адпачыннікаў, узімку – 2,7–3,4 тыс.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары