Дзяўчыне Дзіянава не далі пераехаць да яго ў Польшчу


«Яна сёння мела выехаць у Польшчу, каб жыць са мной. Гэта проста помста праз родных і каханых людзей тым, да каго яны самі не могуць дацягнуцца», – кажа адзін з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» (РПСС) Вячаслаў Дзіянаў.

Дзяўчына Вячаслава, Маргарыта Лавышчык, утрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкаму разам з яе сяброўкаю Крысцінаю Кумейкаю. Тое, што дзяўчат даставілі ў Цэнтр ізаляцыі, прэс-службе РПСС пацвердзіў дзяжурны. У чым іх вінавацяць, пакуль не вядома.

18 красавіка ў кватэру, дзе Маргарыта жыве разам са сваёй сяброўкаю Крысцінаю, уварваліся пяцёра невядомых. Маргарыту, якая ў гэты час размаўляла па скайпе з Дзіянавым, схапілі і выцягнулі з кватэры. Увесь дзень ніводнае сілавое ведамства не прызнавалася ў тым, што Маргарыту затрымалі. Вядома, што ўсю інфармацыю ў яе камп’ютары дбайна спраўдзілі і забралі ўсё ліставанне асабістага характару.

Імаверна, судзіць дзяўчат будуць у судзе Маскоўскага раёну. 18 красавіка Дзіянаў заявіў, што ягоная дзяўчына не ўдзельнічала ў кампаніі РПСС, палітычнаю дзейнасцю не займалася.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары