Маскоўская паліцыя арыштавала «белых мядзведзяў»


На відэа, запісаным падчас арышту актывістаў “Грынпісу”, відаць, як адзін з іх у касцюме белага мядзведзя з цяжкасцю спрабуе сесці ў паліцэйскую “шасцёрку”.

Экалагічныя актывісты выйшлі на акцыю пратэсту перад будынкам, дзе ладзіцца канферэнцыя, прысвечаная распрацаванню заляганняў нафты і газу ў Арктыцы.

“Мы выступаем супраць засваення нафтагазавага шлейфу, супраць бурэння, бо гэта нясе вялізарную небяспеку для арктычнага рэгіёну. Мы лічым, што рызыкі, звязаныя з засваеннем Арктыкі, – непрымальна высокія, і нашыя погляды падзяляе шэраг міжнародных экспертаў”, – гаворыць Раман Далгоў, адзін з каардынатараў кампаніі “Грынпіс” супраць эксплуатацыі Арктыкі.

Некалькі актывістаў прыкулі сябе да будынку і слупоў ланцугамі, яшчэ чацвёра апранулі касцюмы белых мядзведзяў і таксама паўдзельнічалі ў акцыі. Паліцыянты з дапамогаю адмысловых інструментаў абрэзалі ланцугі ды арыштавалі пратэстоўцаў, у тым ліку і ўбраных у касцюмы мядзведзяў. Апошніх аказалася не проста пасадзіць у аўтамабілі, не разлічаныя на такіх затрыманых.

belsat.eu

Стужка навінаў