Віншаванні ад Грамадскай Рады “Белсату”


Сп. Агнешцы Рамашэўскай – Гузы,

Дырэктару тэлеканала “Белсат”

Шаноўная спадарыня Агнешка,

Шчыра віншуем Вас і ўвесь калектыў тэлеканала “Белсат” з 3 – годдзем!

Цешымся, што, не гледзячы на юны ўзрост і ўсе “дзіцячыя хваробы”, каналу ўдалося наладзіць рэгулярнае вяшчанне і рэалізаваць такую вялікую колькасць тэлевізійных праектаў, шмат з якіх мае высокі прафесійны ўзровень і адзначаны міжнароднымі ўзнагародамі. Але самы каштоўны здабытак каналу – гэта калектыў аднадумцаў, творцаў і прафесіяналаў, які стварыўся за такі кароткі тэрмін.

“Белсат” ужо даўно зрабіўся значнай і яскравай з’явай культурнага жыцця Беларусі. Ён дагэтуль застаецца адзінай тэлевізійнай крыніцай аб’ектыўнай, незаангажаванай інфармацыі пра Беларусь, адзінай платформай, дзякуючы якой беларусы могуць атрымліваць незаангажаваную інфармацыю аб падзеях у краіне і ў свеце, чуць і бачыць тых, хто прапануе нам альэрнатыўныя шляхі развіцця.

Асабліва яскрава гэта выяўляецца падчас бягучай прэзідэнцкай кампаніі. І мы ўпэўненыя, што сапраўдныя змены ў Беларусі пачнуцца тады, калі “Белсат” пачне глядзець большасць беларусаў. Мы верым, што так яно неўзабаве і будзе, бо справа, якой служыць “Белсат”, наканаваная на поспех.

Зычым Вам, шаноўная спадарыня Агнешка, і ўсяму калектыву “Белсата” моцнага здароўя, моцы і волі ў Вашай высокароднай працы.

Ад імя ўсіх сяброў Грамадскай рады тэлеканала “Белсат”,

Уладзімір Колас,

старшыня

Глядзі таксама
Каментары