Расея: улады баяцца хвалі «маўклівых пратэстаў»


Красная плошча была зачыненая для наведнікаў і ачэпленая паліцыяй. Каля 50 чалавек, што мелі на сабе стужкі белага колеру, арыштаваныя. Гэткім чынам расейскія ўлады спрабавалі сарваць «маўклівы пратэст» апанентаў Пуціна.

Раней у сацыяльных сетках была змешчаная інфармацыя з заклікам 1 красавіка прыйсці на Красную плошчу на шпацыр са сваімі сябрамі ды сваякамі. Канкрэтны час правядзення акцыі адмыслова не вызначаўся, каб паліцыя яе не сарвала. Тым не менш, праваахоўнікі абвесцілі галоўную плошчу расейскай сталіцы зачыненаю з раніцы да самага вечара, хоць афіцыйна Міністэрства ўнутраных справаў прызнала гэта толькі ў другой палове дня.

На заклікі ў сацыяльных сетках адгукнуліся некалькі сотняў чалавек. «Як заўсёды, спрабуюць спыніць пратэставы рух такімі прымітыўнымі метадамі, зрэшты, якімі ўлады заўсёды дзеюць. Шмат хто прыйшоў не пратэставаць, а проста на шпацыр – і вось праз краты глядзіць, што такое Красная плошча», – гаворыць адзін з удзельнікаў флэш-мобу.

Белая стужка сталася ў Расеі сімвалам пратэсту супраць уладаў і фальсіфікацыяў на выбарах. Для расейскай паліцыі наяўнасці белай стужкі на вопратцы дастатковая для затрымання.

belsat.eu

Стужка навінаў