Японію чакае бяз’ядравае лета


У Японіі застаўся адзіны дзейны ядравы рэактар – гэта трэці энергаблок на выспе Хакайда. Сёння ж спыніў працу энергаблок на АЭС “Касіўадзакі-Карыва”.

У Японіі дагэтуль кожны трэці кілават быў выпрацаваны на атамных станцыях, аднак пасля аварыі на “Фукусіме” большасць АЭС былі спыненыя і закрытыя дзеля праверкі. Чакаецца, што да канца траўня будзе адлучаны і рэактар на Хакайда. У выніку Японія можа сутыкнуцца з энергетычнымі праблемамі ўлетку, калі попыт на электраэнергію ўзрастае з-за спёкі.

Праз аварыю на “Фукусіме” з тэрыторыяў вакол АЭС былі эвакуяваныя каля 80 000 чалавек. Цяпер сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што больш як палова насельніцтва Японіі выступае за адмову ад атамнай энергетыкі.

belsat.eu

Стужка навінаў