Настаўнікаў прымушаюць 25 сакавіка сядзець на працы


Педагогі абураныя: мала, што гэта – нядзеля, дык у школах яшчэ і распачаліся вакацыі! Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады баяцца нездарма: пратэставыя настроі сярод педагогаў апошнім часам узмацніліся.

“Учора ўвечары і сёння зранку да нас звяртаюцца настаўнікі з розных раёнаў Менску. Яны скардзяцца, што іх у парушэнне працоўнага заканадаўства прымушаюць працаваць у нядзелю, 25 сакавіка”, – распавёў кіраўнік “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак, пацвярджаючы рост незадаволенасці. Улады робяць усе захады, каб акцыя на Дзень Волі не стала масавая, тлумачыць ён, бо ў іх ёсць падставы асцерагацца.

Дарэчы, у сацыяльнай сетцы “Укантакце” ўжо 11 350 чалавек заявілі пра свой намер удзельнічаць у акцыі. Яшчэ 2 740 карыстальнікаў вагаюцца, ці возьмуць удзел у святочным шэсці.

Актывісты тлумачаць у сацыяльных сетках, што ў сталіцы праводзіць акцыю Менгарвыканкам дазволіў. Збор удзельнікаў распачнецца а 13:00 на пляцоўцы ля Акадэміі навук. У той жа час у рэгіёнах улады забараняюць святкаванне.

belsat.eu

Стужка навінаў