Ініцыятыву Някляева – пакінуць Лукашэнку ў адзіноце – не падтрымалі


Дэмакратычным кандыдатам трэба разам адмовіцца ад удзелу ў выбарах, гэта толькі ўзмацніла б апазіцыю, упэўнены лідар кампаніі “Гавары праўду!”, кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў.

Сваю прапанову Някляеў агучыў сёння падчас пікету каля Адміністрацыі прэзідэнта. Кандыдат таксама заклікаў народ 19 снежня выйсці на плошчу, каб патрабаваць правядзення выбараў без Лукашэнкі.

Аднак, як стала вядома “Белсату”, ініцыятыва лідара кампаніі “Гавары праўду!” водгуку сярод іншых кандыдатаў ад апазіцыі не знайшла. “Сёння прайшло супольнае паседжанне дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцтва, на якім маю прапанову адхілілі”, – з сумам паведаміў Уладзімір Някляеў.

На пытанне, як у гэтых абставінах ён збіраецца дзейнічаць далей, Уладзімір Някляеў адказаў: “Аднаму здымацца – глупства, таму я працягваю ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары