Лідзія Каваленка: Сяргей просіць не заклікаць яго кінуць галадоўку


Маці галадоўніка сустрэлася з сынам у следчым ізалятары на Валадарскага.

Паводле яе, на целе Сяргея не засталося цягліцаў, і ён настолькі зняможаны, што ледзь падтрымліваў гутарку. Каваленка ўжо нават не здольны выходзіць на шпацыры.

Разам з тым палітвязень падкрэслівае, што не збіраецца спыняць галадоўкі, бо лічыць сябе невінаватым.

“Я не прасіла сыночка спыніць галадоўку, бо яму робяць балюча людзі, якія пішуць пра гэта. Якое можа быць прыпыненне галадоўкі, калі яго трэба тэрмінова выпусціць? Ён прасіў, каб яму не дасылалі гэткіх лістоў, а змагаліся за ягонае вызваленне”, – апавядае Лідзія Каваленка.

Як кажа жанчына, Сяргея Каваленку падтрымліваюць іншыя вязні СІЗА – раней яны дапамагалі яму выходзіць на шпацыры, цяпер кажуць, што хацелі б распачаць галадоўку салідарнасці, аднак стан здароўя не дазваляе.

Сяргей Каваленка асуджаны за “неаднаразовыя парушэнні рэжыму адбывання хатняй хіміі” на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму. З увагі на тэрмін, які ён ужо правёў за кратамі, застаецца 1 год і 11 месяцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў