Беларусь названая «ворагам інтэрнэту»


Беларусь і Бахрэйн названыя новымі “ворагамі інтэрнэту” ў штогадовым дакладзе праваабарончай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”, апублікаваным 12 сакавіка з нагоды Дня супраць цэнзуры ў інтэрнэце. У цяперашні спіс “ворагаў інтэрнэту” таксама ўвайшлі М’янма, Кітай, Куба, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан і В’етнам. У гэтых краінах улады найбольш жорстка абмяжоўваюць свабоду карыстальнікаў у інтэрнэце, мяркуюць “Рэпарцёры без межаў”.

У леташнім дакладзе Беларусь уваходзіла ў спіс краінаў, за якімі назіраюць.

Даклад зазначае, што ўлады Беларусі ўзмацнілі кантроль за інтэрнэтам у адказ на летнія акцыі пратэсту, арганізаваныя інтэрнэт-суполкаю “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”. Гаворыцца таксама, што ў Беларусі істотна пашырыўся гэтак званы чорны спіс сайтаў, доступ да якіх блакуецца.

Раней “Рэпарцёры без межаў” неаднаразова залічалі да “ворагаў інтэрнэту” Аляксандра Лукашэнку.

belsat.eu

Стужка навінаў