Юлія Рымашэўская-Дранчук у «Гарачым каментары»


Папулярных жанчын у краіне даволі шмат. Спартоўкі ды дзяячкі культуры, прадстаўніцы бізнесу – яны даволі вядомыя і адыгрываюць значную ролю ў стварэнні хоць крыху пазітыўнага іміджу краіны. Але іхная ўплывовасць – пад вялікім пытаннем.

Калі ж браць да ўвагі дзяржаўныя структуры і грамадзянскую супольнасць – то рэальна ўплывовых жанчын няма. Палітычная сцэна ў краіне прэзентаваная толькі адным уплывовым палітыкам. Зрэшты, і сярод кіраўнікоў буйных апазіцыйных партыяў таксама няма жанчын.

“Калі прэзідэнт кажа пра 30 % жанчын у парламенце, то гэта не толькі дыскрымінацыя – да таго ж гэта забяспечваецца адміністрацыйным рэсурсам. Дый ён сам неаднаразова казаў, што ён не бачыць жанчыну ў якасці прэзідэнта, бо яна не дасць рады, і наагул – не жаночая гэта справа. Я ж думаю, што таму, хто прыйдзе на месца Лукашэнкі, у любым выпадку будзе цяжка: і будзе гэта мужчына ці жанчына – усё адно вялікае значэнне мае спадчына і наступствы кіраўніцтва. Але што датычыць гатоўнасці нашага грамадства да жанчыны, то я думаю, што наўрад ці яна ёсць”, – лічыць спадарыня Юлія Рымашэўская-Дранчук.

То бок, хутчэй за ўсё, пытанне не ў палітычнай сістэме Беларусі, але ў нашым грамадстве, якое фактычна кансерватыўна-патрыярхальнае.

Паводле прадстаўніцы грамадзянскай кампаніі “Майстэрня сацыяльнай рэкламы”, беларускае грамадства падзеленае з гледзішча каштоўнасцяў і стаўлення да айчыннай рэчаіснасці. Таму для кагосьці прозвішча, напрыклад, Ярмошынай насамрэч мае вялікую вагу, а для кагосьці – зусім наадварот.

belsat.eu

Стужка навінаў