Павал Усаў: Усебеларускі сход – гэта «дэбаты» Лукашэнкі


https://youtu.be/Wn7Rm0oCfGc
Аляксандр Лукашэнка напоўніцу выкарыстае Усебеларускі сход для крытыкі сваіх палітычных апанентаў – мяркуе палітолаг Павал Усаў. “Гэты сход будзе ў своеасаблівай форме “дэбатамі” Лукашэнкі з кандыдатамі ад апазіцыі”, – заявіў палітолаг.

Дзейсны прэзідэнт падчас свайго выступу згадаў пра апанентаў – кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду і прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў. “На плошчу вы выйдзеце, яшчэ кудысьці… Краіны вы не атрымаеце. Мы не дадзім вам яе разарваць, яна нам вельмі дорага каштавала”, – заявіў Лукашэнка.

На думку палітолага Паўла Усава, правядзенне Усебеларускага сходу – элемент прапаганды на карысць Аляксандра Лукашэнкі. “Гэта вельмі важны прапагандысцкі і маніпуляцыйны механізм, які Лукашэнка выкарыстоўвае па сутнасці з 1996 года, калі быў скліканы І Усебеларускі сход. Гэта нібыта дыялог прэзідэнта з грамадствам. Для рэжыму – гэта адзін з элементаў легітымізацыі той палітыкі, якую ён праводзіць”, – падкрэсліў палітолаг.

“Ніякага значэння палітычнага, ніякага значэння ў працэссе прыняцця палітычных рашэнняў гэты сход не мае, – упэўнены палітолаг. – Лукашэнка яшчэ раз пакажа, што нібыта ніхто акрамя яго не варты быць прэзідэнтам”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары