Дзятліковіч: Пратэсты будуць суцішацца


Паводле журналіста, нельга чакаць, што расейцы будуць і надалей актыўна пратэставаць.

Але і ўлады не пойдуць шляхам рэпрэсіяў. Нават затрыманні ў ноч пасля выбараў пачаліся толькі тады, калі на вуліцах засталося толькі некалькі соцень самых зацятых праціўнікаў рэжыму. Тых, хто пратэставаў і раней – да выбараў у Дзяржаўную думу. Гэтак улады паказваюць, што прызнаюць сілу масавых дэманстрацыяў. Паводле Віктара Дзятліковіча, тое ёсць знакам, што рэжым гатовы да перамоваў. Аднак толькі з тымі, хто мае што прапанаваць ім.

“Мэтаю гэтых пратэстаў не была рэвалюцыя. Большасць тых, хто хадзіў на гэтыя акцыі, – гэта сярэдні клас, які хоча жыць пры досыць стабільным палітычным рэжыме. Яны хацелі толькі крыху змяніць гэты рэжым, і, у прынцыпе, яны чагосьці дамагліся. Частка гэтых людзей лічыць, што пэўных мэтаў яны дасягнулі, і таму яны не будуць ужо так моцна пратэставаць”, – упэўнены журналіст.

Апазіцыя ўжо адмовілася ад правядзення акцыяў пратэсту 7 і 8 сакавіка. Адмыслоўцы прадказваюць адну-дзве масавыя маніфестацыі – з тым, каб апаненты ўладаў маглі распачаць дыялог на параўнальна моцных пазіцыях.

belsat.eu

Стужка навінаў