Лукашэнка прызнаў фальсіфікацыі


Паводле кіраўніка дзяржавы, вынікі фіналу конкурсу “Еўрафэст” былі падтасаваныя, паведамляе БелТА. На адмысловай нарадзе ён рэзка скрытыкаваў арганізатараў “Еўрафеста”.

“Сумна, вядома, што нам даводзіцца на ўзроўні прэзідэнта займацца падобнымі пытаннямі. Але пытанне якраз не ў тым, каб займацца нейкімі “Еўрафэстамі” ці нават конкурсам “Еўрабачанне”. Пытанне, якое выносіцца на ўзровень прэзідэнта, зусім у іншым – гэта пытанне справядлівасці. Я думаю, прысутным тут няма неабходнасці тлумачыць, што стрыжнем усёй маёй палітыкі ёсць пытанне справядлівасці”, – нагадаў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што яго задаволіў узровень арганізацыі “Еўрафэсту”, і адзначыў важнасць удзелу Беларусі ў падобных міжнародных форумах. Ажно дзве следчыя групы расследавалі атрыманыя вынікі конкурсу.

“Вы вызначылі крытэры, не я іх вызначаў, што гледачы і журы, як гэта і на “Еўрабачанні” будзе, вызначаць найлепшага. У выніку што атрымалася? У выніку ўсё атрымалася наадварот. Як мяне інфармуюць ўжо дзве групы, якія на маё даручэнне гэтым займаліся, вынікі фіналу конкурсу аказаліся падтасаваныя. Не ведаю, навошта і чаму. Гэта мы разбярэмся – калі не тут, то ў межах крымінальнай справы. Даравання нікому не будзе. Таму я прапаноўваю вам не цямніць. Вынікі падтасаваныя, не ведаю – навошта. Падставілі гэтую дзяўчынку, таленавітую спявачку. Не ведаю, як вы з ёю будзеце разбірацца цяпер. І пакрыўдзілі гэтых хлопцаў, якія фактычна аказаліся паводле вашых крытэраў пераможцамі. Яшчэ раз падкрэсліваю: пытанне ў справядлівасці. Сказалі: будзе так. Чаму зрабілі наадварот?” – абрынуўся прэзідэнт на чыноўнікаў.

Напрыканцы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта будзе навукаю для ўсіх, хто сёння займаецца адукацыяй і культураю: “Там не ўмеюць лічыць грошай, бо яны іх не зарабляюць”.

У выніку, на “Еўрабачанні-2012” Беларусь будзе прадстаўля гурт “Litesound”

“Вядома, мы рады. Хлопцы ішлі да гэтага ўсё сваё жыццё. Гэта тая вяха ў іх жыцці, якая дае магчымасць стаць на наступную прыступку. Гэта адбылося, мы шчаслівыя. І, зразумела, мы прыкладзем усе сілы, каб апраўдаць гэты давер”, — кажа дырэктар гурта Юрый Каракін.

Паводле Каракіна, ён пакуль мае толькі інфармацыю аб тым, што сённяшняя нарада ў прэзідэнта завяршылася з “вось такім вынікам”. Пра тое, хто вінаваты ў падтасоўках галасавання на конкурсе “Еўрафэст”, ён не ведае.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары