Залескі: Каб выжыць, трэба рабіцца багатымі або вяртацца ў першабытнасць


https://youtu.be/P47M2E0yDHs
Такія стратэгіі бачыць эканаміст ва ўмовах хуткага росту цэнаў.

Першую з стратэгію ў Беларусі «адпрацавалі за многія гады». Для другой патрэбныя працадаўцы, «абсалютна разняволеныя і свабодныя ў сваіх ініцыятывах». «Калі працадаўцаў няма, застаецца адно – рабіцца бедным, зрываць шкарпэткі, шынкаваць капусту, збіраць грыбочкі і пераходзіць на нейкі першабытны лад жыцця. Там нічога не трэба – ні грошай, ні тавараў», – падкрэсліў Залескі.

У абяцанні ўладаў Беларусі пра 20-адсоткавую інфляцыю ў 2012 г. эканаміст не верыць. «Самае галоўнае ў прагнозе – яго база. Ад чаго адлічваць 20 %? Калі ад трохразовага павышэння коштаў летась, яна складзе тры разы па 20 % у параўнанні з нармальным станам рэчаў. Зараз 20 % нікога не ўратуюць – гэта чыстае пагаршэнне жыцця», – мяркуе эксперт.

Залескі ўпэўнены, што 2012 год будзе працягваць тэндэнцыю 2011-га ў павышэнні цэнаў на тавары, якія карыстаюцца найбольшым масавым попытам, «каб можна было дзяржаве прыдбаць паболей грошай». «Беларуская эканоміка працуе пад магутным дзяржаўным кантролем. Спробы кантраляваць цэны на асобныя тавары даюць вялікія перакосы на таварным рынку наогул і на рынку паслугаў», – падкрэсліў эканаміст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары