«Грамадзянін» лічыць, што Лукашэнкі ўжо хопіць


Падчас апошняй ініцыятывы, 3 снежня, актывісты зладзілі акцыю ля Белтэлерадыёкампаніі. Яе мэтаю было нагадаць дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўсе кандыдаты на прэзідэнцтва маюць роўныя правы на доступ да медыяў і на непрадузятае асвятленне дзейнасці кожнага.

Актывісты разгарнулі плакаты з намаляванымі тэлевізарамі ды лагатыпамі кандыдатаў. Пад кожным з іх было напісана, колькі часу адвяло ТБ таму ці іншаму кандыдату. Надпіс пад тэлевізарам з афіцыйным гербам абвяшчаў: “Яму трэба больш за астатніх?”

Як паведаміў “Белсату” актывіст кампаніі Вячаслаў Дзіянаў, яны таксама перадалі зварот на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. У ім спадару Зімоўскаму нагадалі, што згодна з маніторынгам БАЖ і прамежкавай справаздачаю місіі замежных назіральнікаў АБСЕ, дзяржаўнае радыё і тэлебачанне зашмат увагі надаюць асобе і дзейнасці аднаго з кандыдатаў, фактычна ігнаруючы ўсіх астатніх. “Грамадзянін” жа настойвае на роўным доступе ўсіх кандыдатаў да СМІ, гаворыцца ў звароце.

belsat.eu

Стужка навінаў