Закідалі памідорамі


Іспанскую традыцыю «памідорных фестываляў» перанялі ў Чылі. Некалькі сотняў чалавек у Кіллёне, невялічкім гарадку на поўдні Чылі, зладзілі сапраўдную масавую бойку памідорамі.

На бітву пайшло каля 30 тонаў таматаў, вырашчаных мясцовымі фермерамі. Арганізатары фестывалю гавораць, што гэткім чынам хочуць прыцягнуць увагу да рэгіёну і прадукцыі, якую вырошчваюць фермеры, ды прагнуць, каб Кіллён стаўся «памідорнаю сталіцаю» Чылі.

Што праўда, да ўзроўню іспанскага фестывалю «Таматына» жыхары Кіллёну пакуль не дацягваюць – там у памідорных бойках бяруць удзел каля 30 тыс. чалавек. У такіх бойках ёсць два галоўныя правілы: кожны б’ецца сам за сябе, і кідаць можна толькі раструшчанымі ў руцэ памідорамі, каб праціўнік не атрымаў траўмаў.

belsat.eu

Стужка навінаў