«Яны хацелі сустрэцца з генпракурорам Польшчы «без штаноў»


Раёнкі распачалі прапагандысцкую кампанію супраць беларускіх актывістаў у Варшаве.

Афіцыйная газета Мастоўскага раёну “Зара над Нёманам” надрукавала артыкул “Нават Польшчу варочае ад беларускай апазіцыі”.

Гнеў выдання выклікала сустрэча беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робэртам Гэрнандам. У ёй удзельнічалі прадстаўнік цэнтру “Супраца без межаў” Ігар Шчакарэвіч, сябра Нацыянальнай рады БХД Анатоль Міхнавец, сябра БХД Андрэй Жукавец і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка.

Як паведамляе сайт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, актывісты, якія згадваюцца ў газеце, ацэньваюць такую цікавасць з боку дзяржаўных медыяў як сведчанне плённай дзейнасці ды збіраюцца бліжэйшым часам выступіць з супольнаю заяваю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары