Капітан “Costa Concordia” хацеў уцякчы з карабля?


https://youtu.be/Y0VIa0bC3ng
Апублікаваны аўдыёзапіс размовы капітана карабля “Costa Concordia” са службаю берагавой аховы, з якога вынікае, што капітан падчас крушэння пакінуў борт і мог шукаць падставы, каб не вяртацца, хоць дапамога яшчэ была патрэбная тысячам пасажыраў. Выданне «Corriere della Sera» выклала аўдыёзапіс на сваю старонку ў інтэрнэце.

Крушэнне адбылося ўначы 13 студзеня непадалёк ад італьянскага берагу, у добрае надвор’е. Тэхнічны стан лайнера таксама не выклікаў асцярогі – карабель збудавалі ў 2006 годзе. На борце «Costa Concordia», які сеў на плытчыню і пачаў тануць, было каля 4,5 тысячы чалавек. Шэсць пасажыраў загінулі, яшчэ 29 зніклі без вестак.

Капітана Франчэска Скетына (Schettino) арыштавалі ў суботу, яго вінавацяць у смерці пасажыраў ды ў тым, што ён пакінуў карабель да таго, як людзі былі эвакуяваныя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары