«Белсат» запрашае на варшаўскія дэбаты пра выбары ў Беларусі


Ініцыятыва «Вольная Беларусь» арганізуе дэбаты «Беларусь–2010: Выбары без выбару?». Дыскусія будзе датычыць найважнейшых справаў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якія адбудуцца 19 снежня 2010 г. Удзельнікі будуць рэпрэзентаваць шырокую палітычную, эканамічную і грамадскую панараму і паспрабуюць акрэсліць будучыя сцэнарыі для Беларусі, будучыню яе адносінаў з дзяржавамі Еўразвязу і Расеяй.

Удзельнікі:

Ірына Віданава – рэдактарка беларускага часопісу 34mag, каардынатар інтэрнэт-маніторынгу выбарчай кампаніі ў Беларусі www.electby.org;

Анна Дынэр – аналітык Польскага інстытуту міжнародных справаў, спецыялізуеццца ў беларускай тэматыцы;

Марэк Мігальскі – дэпутат Еўрапейскага парламенту, займаецца развіццём стасункаў між Еўрапейскім Звязам і ўдзельнікамі праграмы «Усходняе партнёрства»;

Сяргей Мацкевіч – прадстаўнік Грамадзянскага форуму «Усходняга Партнёрства, старшыня Асамблеі НДА Беларусі.

Дэбаты адбудуцца 3 снежня (пятніца) а 18.00 у канферэнцыйнай зале

Pracownia Badań Społecznych «Stocznia» па адрасе ul. Bracka 20a у Варшаве.

Тэлеканал «Белсат» выступае інфармацыйным партнёрам дыскусіі.

Стужка навінаў