Расея: арт-група «Вайна» падпаліла аўтазак



Дзёрзкую выхадку сябры групы прысвяцілі праваабаронцу Філіпу Касценку, які цяпер адбывае адміністратыўны арышт.

Арт-група “Вайна” змясціла ў інтэрнэце відэаролік з акцыі, на якім відаць, як мужчына падпальвае аўтазак. Грузавік пры гэтым месціўся на тэрыторыі паліцэйскага аддзялення. “Такога падарунка не атрымліваў яшчэ ніводны “палітычны” ў Расеі ды ва ўсім свеце!” – гаворыцца ў паведамленні арт-групы.

Паліцыя Санкт-Пецярбургу пацвярджае інфармацыю пра тое, што на тэрыторыі аднаго з аддзяленняў гарэў аўтазак. Паводле праваахоўнікаў, цяпер эксперты высвятляюць прычыну пажару.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары