Тайланд: сланы ў ролі Святога Мікалая


У правінцыю Аютхая на поўначы Тайланду завітала незвычайная працэсія – шэсць сланоў у вобразе Святога Мікалая выступілі і раздалі падарункі.

Аютхая найбольш пацярпела ад сёлетняй паводкі, якая прывяла да жахлівых разбурэнняў і сотняў чалавечых ахвяраў. З-за пашкоджанняў ад стыхіі зачыніліся сотні прадпрыемстваў, дзясяткі тысячаў чалавек засталіся без працы і сродкаў для існавання.

З дапамогаю дабрачынных арганізацыяў удалося зладзіць свята для дзяцей у адной з найбуйнейшых школаў правінцыі, дзе вучацца каля 3,5 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 3 да 15 гадоў. Сланы везлі вазы, нагружаныя цацкамі. Пасля выступу кожны з вучняў атрымаў падарунак.

belsat.eu

Стужка навінаў