Яўген Прэйгерман: Год пад знакам Плошчы


https://youtu.be/MvrQhK3EhVA
“Мы працягваем жыць пад знакам Плошчы, мы застаемся ў той пастцы, што была выстаўленая ўсёй краіне”, – мяркуе Яўген Прэйгерман, дырэктар у справе даследаванняў дыскусійна-аналітычнай супольнасці “Ліберальны клуб”.

“Гэты год быў крызісны, і з паліталагічнага гледзішча выглядае гэтак, што беларуская мадэль улады не можа быць эфектыўная, калі змяняюцца вонкавыя ці ўнутраныя ўмовы, – гэта было відавочна цягам года”, – дадаў эксперт.

Крызіс беларускай сістэмы наўпрост адбіваецца на ўзроўні жыцця людзей, асабліва востра рэагуе на гэта моладзь. “Галоўны вынік для моладзі – гэта тыя лічбы, што прынамсі 60 % маладых людзей хочуць з’ехаць з Беларусі. Гэта відавочна сведчыць пра тое, што ў краіне штосьці не так”, – зазначыў Прэйгерман.

Паводле аналітыка, у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Расеі адносіны паміж афіцыйнымі Менскам і Масквою бліжэйшым часам будуць спакойныя. Пасля выбараў прэзідэнта ж могуць узнікнуць новыя канфлікты. “Пакуль што ніхто не зацікаўлены ў публічных сварках, але хутчэй за ўсё пасля выбараў мы ізноў вернемся да намаганняў уладаў Беларусі нейкім чынам лавіраваць паміж Захадам і Усходам, але ў новых умовах, калі прастора для манеўраў звужаецца”, – падсумаваў Прэйгерман.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары