Гацура: Бараніць свае правы можна толькі парушаючы закон


Шматдзетная маці, якая накіравала зварот кіраўніку краіны з просьбаю памяняць расстрэл для Кавалёва і Канавалава на пажыццёвае зняволенне, атрымала штраф на 20 базавых велічыняў.

Каб перадаць зварот, Таццяна Гацура і два ейныя сыны выйшлі на вуліцу з плакатам “Спадар прэзідэнт, у мяне чацвёра дзяцей, хто гарантуе ім права на жыццё?”.

“Паколькі прэзідэнт паведаміў, што прыме рашэнне ў найбліжэйшы час, у мяне не было часу атрымаць дазвол на пікетаванне. Я мусіла як мага хутчэй данесці сваё меркаванне”, – кажа жанчына.

Сёння, 9 снежня, асобы ў цывільным забралі Таццяну ў Цэнтральны РУУС Менску, дзе яе аштрафавалі на 700 000 руб. за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Праваахоўнікам не перашкодзіла затрымаць жанчыну ні ейная цяжарнасць, ні тое, што ў яе сёння дзень народзінаў.

“У судзе я прызнала сваю віну – то бок, што ўзяла ўдзел у “несанкцыянаванай акцыі”. Аднак – я ж бараніла свае правы. Атрымліваецца, што ў нас бараніць свае правы можна толькі парушаючы закон”, – кажа спадарыня Гацура.

belsat.eu

Стужка навінаў