Апытанне: стабільнасць вярнулася?


Ужо нейкі час не назіралася моцных скачкоў кошту долара. Наўрад ці трэба чакаць іх і бліжэйшым часам. Пасля продажу “Белтрансгазу” зайчык неяк трымаецца.

“Белсат” запытаўся ў менчукоў, ці можна казаць пра стабілізацыю сітуацыі.

“Ну, у прынцыпе, даволі эфектыўна (пра працу ўраду), як паказвае апошні час. Але не ведаю, як будзе налета”, – кажа мужчына.

“Ведаеце, беларускі рубель – панятак увогуле нестабільны”, – выказаўся студэнт.

“Ён [долар] перастаў скакаць недзе цягам апошняга месяца, але ж гэта, напэўна, не мяжа, магчыма, скочыць яшчэ раз”, – кажа жанчына.

“Я, канечне, не эканаміст і не банкір, але пакуль тэндэнцыя мне падаецца пазітыўнаю”, – кажа жанчына сталага веку.

“Мне падаецца, што ўсё яшчэ толькі наперадзе. Кошты растуць… гэта, напэўна, быў толькі пачатак канца”, – кажа чарговая рэспандэнтка.

“Нармальна! Я думаю, перажывем мы гэтую справу. Як нам урад абяцае – усё перажывем, усё будзе нармальна. Так што, мяркую, што ў маладых усё будзе добра”, – кажа сталы мужчына.

belsat.eu

Стужка навінаў