Аўтамабілісты: можа так і трэба?


https://youtu.be/sKT28U45E74
Беларускія аўтамабілісты не задаволеныя чарговым павышэннем коштаў на паліва, аднак пратэставаць не спяшаюцца. Большасць з апытаных журналістамі “Белсату” кіроўцаў гавораць, што будуць менш ездзіць.

“Эканомлю, менш езджу на аўтамабілі. Атрымліваю заробак, тыдні два паезджу – і ўсё. Потым стаўлю аўта і карыстаюся грамадскім транспартам”, – распавядае адзін з жыхароў Менску. Тым часам некаторыя іншыя рэспандэнты гавораць, што эканоміць на паліве не збіраюцца. “На аўтамабілі я буду ездзіць у любым выпадку. Спачатку я запраўлюся – і толькі потым мяса куплю”, – распавядае адна з аўтамабілістак.

3 снежня канцэрн “Белнафтахім” афіцыйна абвесціў пра чарговае, адзінаццатае з пачатку 2011 г., павышэнне адпускных і раздробных коштаў на аўтамабільнае паліва. Кошты выраслі ў сярэднім на 10 %.

“Нестабільна неяк. Лепш ужо канкрэтна ведаць: колькі паліва будзе каштаваць і ад чаго адштурхоўвацца. Але калі даражэе – значыць неяк гэта абгрунтавана”, – гаворыць адзін з апытаных аўтамабілістаў.

Паводле “Белнафтахіму”, кошты павялічылі “з мэтаю паэтапнага збліжэння коштаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў”, пры гэтым “дзейныя раздробныя кошты на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшыя за ўзровень аналагічных коштаў у Расеі на 20–30 %”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары