«Пара змяніць канал!» – слоган «Белсату» пабачылі ў інтэрнэце мільёны разоў


Тэлеканал «Белсат» правёў рэкламную кампанію ў інтэрнэце. Адрасатамі былі беларускія карыстальнікі сеціва. Кампанію правялі ў сацыяльнай сетцы «Facebook», на сервісе «Google Adwords» і ў сетцы «Чырвоная Банэрная».

«Белсат» падтрымалі сайты http://www.telegraf.by/, а таксама http://www.uvaga.by/ і http://www.naviny.by/. Асабліва плённай аказалася рэклама на першым інтэрнэт-абменніку валюты http://www.prokopovi.ch/. Менавіта гэты сайт прывёў на старонку «Белсату» (http://www.belsat.eu/) найбольш  карыстальнікаў.

Рэкламныя абвесткі «Белсату» у «Facebook’у» паказалі амаль 200 000 разоў. У «Google Adwords» найчасцей клікалі на рэкламу сацыяльна-эканамічных праграмаў. Такім чынам, некалькі тысяч чалавек трапілі на сайт «Белсату» праз ключавыя словы. Банэры «Белсату» – «БТ? Пара змяніць канал. Глядзі «Белсат»!» – у сетцы «Чырвоная Банэрная» прагледзелі амаль 3 мільёны разоў.

«Белсат» удзячны сайтам-партнёрам рэкламнай кампаніі. Сярод іх – інфармацыйны партал Салігорску (http://www.saligorsk.org/) і «Сильные Новости. Гомель» (http://www.odsgomel.org/). Тэлеканал «Белсат» таксама выказвае ўдзячнасць усім, хто распаўсюджвае інфармацыю пра незалежнае беларускае тэлебачанне, у тым ліку – суполкам у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Facebook».

У выніку рэкламнай кампаніі «Белсат» выйшаў на новыя мэтавыя групы, павялічылася аглядальнасць інтэрнэт-сайту «Белсату». Увесь час расце колькасць падпісчыкаў відэаканалу «ibelsat» на «YouTube».

Нагадаем, што даследаванне, праведзенае недзяржаўным сацыялагічным цэнтрам «Зеркало-Инфо» з 30 траўня да 13 чэрвеня на рэпрэзентатыўнай групе з 1500 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў паказала, што 87 % гледачоў «Белсату» давяраюць тэлеканалу. Праграмы «Белсату» глядзяць 8,8 % дарослай тэлевізійнай аўдыторыі Беларусі. Паводле даследавання, праведзенага з 23 да 30 траўня на групе 501 глядач «Белсату» ва ўзросце 18 гадоў і болей, 19 % аўдыторыі тэлеканалу праглядаюць праграмы ў інтэрнэце, а 16 % глядзяць «Белсат»” праз спадарожнік і ў інтэрнэце. 65 % глядзіць «Белсат» праз адзін з спадарожнікаў – «Астра 1КР» ці «Астра 4А».

Большасць праграмаў і фільмаў «Белсату» можна глядзець і спампоўваць на сайце http://www.belsat.eu/.

Запрашаем да супрацы беларускія парталы і сайты. Пішыце на адрас: office@belsat.eu

Стужка навінаў