Ёга для вязняў


У калоніі для непаўналетніх у Мехіка група зняволеных займаецца ёгаю з інструктарам Фрэдзі Дыяс Арыста. Наглядчыкі турмы і яе адміністрацыя хваляць праграму – пасля пачатку заняткаў колькасць выпадкаў гвалту знізілася, а зняволеныя сталі лепш кантраляваць свой гнеў.

Свайго часу ёга дапамагла Дыясу Арысту даць рады псіхалагічным праблемам, калі ён адчуваў сябе згубленым і нікому не патрэбным. Інструктар правёў шэсць гадоў і сем месяцаў у турме, вядомай як Атлачалая ў штаце Марэлас, недалёка ад Мехіка. Ён быў асуджаны на 10 гадоў паводле абвінавачання ў гандлі марыхуанаю. У турме ён адкрыў для сябе старажытнае мастацтва ёгі, якое цалкам змяніла ягонае жыццё. Фрэдзі Дыяс Арыста быў вызвалены ў 2009 г.

Акрамя ёгі, турма, у якой адбываюць пакаранне 420 зняволеных, таксама прапаноўвае заняткі выяўленчага мастацтва, садоўніцтва і выпечкі. Зняволеныя могуць паўдзельнічаць у розных семінарах, створаных турэмнаю адміністрацыяй як стымул дзеля зніжэння іхных тэрмінаў. Рашэнне пра датэрміновае вызваленне прымае суддзя з увагі на ўзрост і паводзіны вязняў.

Інавацыйная праграма ёгі распаўсюдзілася ў краіне. Яе выкладаюць у трох турмах для непаўналетніх і адной дарослай турме ў Мехіка. Падобныя праграмы існуюць і ў Сан-Мігель дэ Аллендэ, Гўадалахары і Пўэбла.

belsat.eu

Стужка навінаў