Чарговы выбух на газаправодзе


Дыверсанты падарвалі газаправод паміж Егіптам ды Ізраілем. Тэрарысты выкарысталі выбухоўку з дыстанцыйным кіраваннем і пакінулі надпісы на пяску, адрасаваныя егіпецкім уладам. «Мы не дапусцім экспарту газу ў Ізраіль», – такое пасланне знайшлі журналісты.

Трубаправод не першы раз робіцца мішэнню для невядомых дыверсантаў. Газаправод, па якім Егіпет пастаўляе газ у Ізраіль, падрывалі як падчас кіравання Мубарака, гэтак і пасля паўстання.

Егіпет ды Ізраіль падпісалі пагадненне на пастаўкі газу на 20 гадоў, аднак частка грамадзянаў Егіпту з дамовы не задаволеная, крытыкі цвердзяць, што ізраільцяне атрымліваюць газ па заніжаных коштах.

Урад Егіпту заяўляе, што мае намер узмацніць захады бяспекі і ахову трубаправоду з дапамогаю ўсталявання сістэмы сігналізацыі ды прыцягнення да патрулявання прадстаўнікоў мясцовых плямёнаў бедуінаў. Папярэднія выбухі змушалі спыняць пастаўкі газу, што ў сваю чаргу прыносіла краіне шматмільённыя страты.

belsat.eu
https://youtu.be/YNXCG3InAKs

Глядзі таксама
Каментары