Чарговая акцыя салідарнасці ў Менску: 6 затрыманых


Праз 10 хвілінаў пасля пачатку акцыі салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску затрымалі шасцярых чалавек. Акцыю арганізуе кампанія “Еўрапейская Беларусь”.
Як перадае радыё “Свабода”, гэта былы палітвязень Сяргей Казакоў, Алег Ракоўскі, Алег Рахоўскі, Аляксандр Салдаценка, жанчына (яна паспела назваць толькі імя – Галіна) і мужчына. Актывістаў звезлі мікрааўтобусам у невядомым кірунку. Каля 19.25 іншыя ўдзельнікі пачалі разыходзіцца.
За паўгадзіны да пачатку акцыі Кастрычніцкую плошчу ўзялі пад кантроль праваахоўнікі ў цывільным. За Палац Рэспублікі прыгналі аўтазак, аўтобус і два міліцыйныя мікрааўтобусы. Яшчэ два мікрааўтобусы – адзін з зацемненым шклом, другі з працаўнікамі ДАІ – стаялі за ўніверсамам “Цэнтральны” і ў двары рэстарану “Il Patio” на праспекце Незалежнасці.
Каардынатара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага, затрыманага ўвечары 24 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пры спробе правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі, асудзілі на 10 содняў арышту.
belsat.eu

Стужка навінаў