Чаму БТ ігнаруе БАТЭ?


Дзяржаўныя медыі праігнаравалі перамогу ў чэмпіянаце Беларусі наймацнейшага футбольнага клубу краіны. Галоўны трэнер БАТЭ не хаваў расчаравання. “Калі будуць заўтра патрабаваць інтэрв’ю – адбой да канца сезону”, – заявіў Віктар Ганчарэнка.

“Я так разумею, львіная доля журналістаў і не падазравала, што мы можам сёння стаць чэмпіёнамі, – іранічна заўважыў галоўны трэнер БАТЭ падчас прэс-канферэнцыі. – Калі хтосьці крытыкуе гульню БАТЭ на групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, а сам нават не ведае пра чэмпіёнства Беларусі, тады я не ўспрымаю гэтую крытыку абсалютна. Тады лепш памаўчаць шмат якім журналістам”.

Журналісты “Белсату” аказаліся адзінымі прадстаўнікамі тэлебачання на пасляматчавай прэс-канферэнцыі апошняга туру чэмпіянату Беларусі, калі клуб БАТЭ шосты раз запар (!) стаў чэмпіёнам Беларусі. Да таго ж барысаўскі футбольны клуб – адзіная каманда з нашай краіны, што прабілася ў Лігу чэмпіёнаў.

belsat.eu

Стужка навінаў