Максім Жбанкоў: Гэта рэанімацыя беларускага кіно


Культуролаг і кінааналітык – пра кінафестываль “Bulbamovie”, які прайшоў у Варшаве 22–23 кастрычніка пры падтрыманні тэлеканалу “Белсат”.

“Беларускае кіно ў тэрмінах “Оскараў” ацэньваць цяжка”, – гаворыць Максім Жбанкоў, маючы на ўвазе камерцыйнасць стужак, затое адзначае, што ў ім ёсць “адчуванне творчага працэсу”.

“Гэта фактычна рэанімацыя беларускага кіно, ягоны зварот да патэнцыйнага чытача”, – ацэньвае суразмоўца прэзентаваныя на фестывалі творы.

У праграму ўвайшлі як фільмы заслужаных майстроў: Андрэя Кудзіненкі ды Галіны Адамовіч, гэтак і малабюджэтныя творы рэжысёраў-пачаткоўцаў, а таксама дакументальныя стужкі “Белсату”. Усё гэтае кіно – незалежнае, або гэтак званае “офавае”. Побач з імі на фестывалі была паказаная і прадукцыя “Беларусьфільму”.

Паводле арганізатара “Bulbamovie” Януша Гаўрылюка, падзея не прайшла незаўважанаю польскімі медыямі, а гэта дае спадзеў, што наступны фестываль збярэ яшчэ больш гледачоў.

belsat.eu

Стужка навінаў