Кошты на харчы выраслі амаль на 20 %


Харчовыя тавары ў сталіцы ў верасні падаражэлі на 19,3 %, паведамляюць у Галоўным статыстычным кіраўніцтве Менску.

Больш за ўсё падаражэлі за верасень яйкі – на 34,1 %, мяса і птушка – на 33,7 %. Алкагольныя напоі цяпер каштуюць больш на 24,6 %, каўбасныя вырабы – на 23,9 %, цукар – на 20 %. Таксама растуць кошты на рыбу (18 %), кандытарскія вырабы, малочныя прадукты – адпаведна на 15,7 % і 14,1 %.

Кошты на нехарчовыя тавары за верасень у Менску выраслі на 9,6 %, у тым ліку на лядоўні – на 37,4 %, мэбля падаражэла на 24,5 %, а будаўнічыя матэрыялы – на 16,8 %.

Платныя паслугі насельніцтву ў горадзе падаражэлі ў сярэднім на 3,4 %. Кошты на паслугі вышэйшай адукацыі выраслі на 17,7 %, дашкольных установаў – на 10,1 %, санаторна-аздараўленчыя паслугі – на 9,6 %.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары