Крымінальны пераслед ініцыявала пракуратура Цэнтральнага раёну Менску.
Падрабязнасцяў пакуль вядома няшмат, бо Сяргей Міхалок цяпер гастралюе па Расеі. “Позва з пракуратуры напраўду прыйшла. І цытата Сяргея Міхалка на сайце “Беларускага партызану” сапраўдная. Нічога больш канкрэтнага пакуль сказаць не гатовы”, – заявіў “Белсату” прэс-аташэ гурта “Ляпіс Трубяцкой” Дзмітрый Бескаравайны.
“Я не ведаю дэталяў. Сапраўды, дадому прынеслі позву з патрабаваннем з’явіцца на допыт у пракуратуру. Позву пакінулі маці, якая ў гэты момант была ў хаце. Буду ў Менску – разбярэмся”, – прыводзіць выказванне Сяргея Міхалка “Беларускі партызан”.
Медыі паведамляюць, што Сяргея Міхалка збіраюцца абвінаваціць у знявазе прэзідэнта Беларусі. Падстава для гэтага – інтэрв’ю, што музыка даваў расейскім і замежным медыям.
belsat.eu