Павал Усаў: Улады на Народны сход не пойдуць


«Для ўладаў не мае значэння, ці гэта сход, ці гэта масавае мерапрыемства. Усе тыя акцыі, што арганізоўваюцца апазіцыяй або скіраваныя супраць улады, расцэньваюцца як варожыя акцыі і будуць без усялякіх сумневаў падаўляцца, калі будзе ўзнікаць нейкая рызыка пагрозы», – падкрэслівае палітолаг. Ён адзначае, што ўжо цяпер улады дзеюць «на апераджэнне», затрымліваючы і арыштоўваючы актывістаў апазіцыі ды тых, хто мае датычнасць да арганізацыі Народнага сходу.

«Прадстаўнікі ўлады ўвогуле не пойдуць на гэтае мерапрыемства – няма чаго туды ісці і няма пра што размаўляць з апазіцыяй. Пра гэта яўна заявіў Лукашэнка, калі заявіў, што ніякага дыялогу «з пятаю калонаю», то бок з апазіцыяй, не будзе, – гаворыць Павал Усаў. – Цяпер арганізатары Народнага сходу прадстаўляюць пратэставы патэнцыял з патрабаваннямі сацыяльных, эканамічных і палітычных рэформаў, што для Лукашэнкі не ёсць магчымым».

Паводле палітолага, імавернасць таго, што падчас Народных сходаў паўторыцца крывавы сцэнар жорсткіх разгонаў дэманстрантаў, невялікая. «Можна чакаць жорсткіх дзеянняў з боку ўладаў, калі апазіцыя вырашыць перайсці межы Бангалору, пайсці ў нейкім кірунку. Калі ж усё пачнецца і скончыцца Бангалорам, усё скончыцца без жорсткіх канфліктаў і боек з міліцыяй», – заявіў палітолаг Павал Усаў, каментуючы ініцыятыву правядзення Народнага сходу, што мае адбыцца 8 кастрычніка.

belsat.eu

Стужка навінаў