Аляксандр Лукашэнка: у 2015 г. сярэдні заробак дасягне $750


Дзяржаўныя медыі апублікавалі праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011–2015 гг.

Праект мае зацвердзіць чарговым Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў снежні.

Галоўнае пытанне – наколькі, на думку Лукашэнкі, пабагацеюць беларусы? Праект прадугледжвае павелічэнне грашовых прыбыткаў насельніцтва ў 1,7–1,76 разу. Цяпер сярэдні заробак у Беларусі складае $430, але да канца года яшчэ павялічыцца. Значыцца, у 2015 г. ён мусіць дасягнуць прыблізна $750.

У дакуменце пазначаецца, што колькасць насельніцтва краіны стабілізуецца на ўзроўні 9,4 млн чалавек. Працягласць жыцця мусіць вырасці з 71 года да 72–73 гадоў.

«Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўны з сярэдняй еўрапейскаю краінаю», – падкрэсліваецца ў праекце.

Ці рэальны праект? Наўрад ці, мяркуе незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў. “Неабходнасць выплаты крэдыты і скарачэнне расейскіх датацыяў цяжка адаб’юцца на эканоміцы, – кажа ён. – Нават суседнія краіны не закладаюць такіх паказнікаў росту эканомікі. У той жа Расеі – усяго 124% росту ВУП. А ў нас – ажно 168%”.

belsat.eu
https://youtu.be/vupNC5F5RgE

Глядзі таксама
Каментары